Unborder your way - наперад! - Belarus Watch
Belarus Watch, NGO Belarus, Vilnius
517
single,single-post,postid-517,single-format-video,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.8.1,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.11.2.1,vc_responsive

Unborder your way – наперад!

З 24 па 31 кастрычніка ў Літве прайшоў трэнінг “Unborder your way”, арганізаваны BelarusWatch пры падтрымцы праграмы Erasmus+. Трэнінг быў прысвечаны пытанням мабільнасці ў Еўропе: міграцыі, візам і грамадскім кампаніям у гэтай сферы.

 

Трэнінг задумваўся і ствараўся для таго, каб прадставіць удзельнікам тэарэтычныя і практычныя веды і ўменні, якія б дазволілі больш глыбока разбірацца і працаваць з пытаннямі межаў і міграцыі.  Навучальны курс, разлічаны на тыдзень, дазволіў удзельнікам з Беларусі, Грузіі, Літвы, Малдовы, Польшчы і Францыі атрымаць інфармацыю ад экспертаў аб працэсах спрашчэння візавага рэжыму, аб сітуацыі з міграцыяй у Еўропе і спосабах прасоўвання ідэй і каштоўнасцей праз грамадскія кампаніі і праекты.

 

Так, Марта Кубайевайтэ (Marta Cubajevaite), выканаўчы дырэктар Нацыянальнай платформы няўрадавых арганізацый па развіцці,  распавяла пра працэс міграцыі – у інтэрактыўнай форме яна прадставіла праблемы міграцыі, тэндэнцыі і выклікі, з якімі маглі б працаваць удзельнікі трэнінгу. Прадстаўнік Фонду Стэфана Баторыя Кшыштаф Мрозэк (Krzysztof  Mrozek)  звярнуў увагу ўдзельнікаў на тэму візавага рэжыму, яго функцыянаванне і працэсы яго спрашчэння і лібералізацыі. Таксама з асобным семінарам выступіў адзін з заснавальнікаў BelarusWatch і прадстаўнік літоўскай Партыі зялёных Томас Тамілінас (Tomas Tomilinas) – ён прадставіў тэарэтычныя аспекты выбудоўвання грамадскай кампаніі, што стала базай для маленькіх праектаў, якія слухачы змаглі распрацаваць і ажыццявіць самастойна.

 

Цяпер, пасля тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, удзельнікі змогуць выкарыстоўваць набытыя навыкі і веды ў сваіх краінах для павышэння дасведчанасці пра тэмы віз, межаў і міграцыі і для распрацоўкі ўласных праектаў.
 
***

Учебный курс “Unborder your way” осуществляется при поддержке Европейского Союза под эгидой Программы Эразмус +

“Unborder your way” is a training course co-funded by the European Union under the Erasmus+ Program