У Мінску прайшоў круглы стол па пытаннях спрашчэння візавага рэжыму - Belarus Watch
Belarus Watch, NGO Belarus, Vilnius
482
single,single-post,postid-482,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.8.1,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.11.2.1,vc_responsive
11692736_10153481776498787_3412022394468407983_n

У Мінску прайшоў круглы стол па пытаннях спрашчэння візавага рэжыму

30 чэрвеня ў Мінску прайшоў Круглы стол на тэму «Спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ: чаканні Беларусі і вопыт суседзяў», арганізаваны  Грамадскай кампаніяй «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!», Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў BISS ды Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

 

У межах мерапрыемства былі закранутыя актуальныя пытанні адносна працэсу па спрашчэнні візавага рэжыму.  Што прынясуць грамадзянам Беларусі і ЕС гэтыя змены? Якія далейшыя крокі могуць быць прынятыя з абодвух бакоў у кірунку спрашчэння і адмены візавага рэжыму? Што варта запазычыць з вопыту нашых суседзяў, якія далей за ўсё прасунуліся ў гэтых пытаннях?

 

На гэтыя пытанні адказвалі ды разважалі эксперты з Беларусі, Польшчы, Украіны. Так, Андрэй Елісееў (Беларусь, Аналітык BISS) выступіў з дакладам «Што прынясе спрашчэнне візавага рэжыму, і як паскорыць увядзенне бязвізавага». Эксперт з Украіны Мар’яна Кузьо, кіраўнік праектаў грамадскай арганізацыі «Еўропа без бар’ераў», у сваю чаргу, распавяла пра незалежны маніторынг і магчымасці для грамадзянскай супольнасці паспрыяць працэсу лібералізацыі візавага рэжыму. Прадстаўнік Visa-Free Europe / Stefan Batory Foundation  Кшыштаф Мрозек (Польшча) распавёў  пра вопыт Еўрапейскай бязвізавай кааліцыі на прыкладах Малдовы, Украіны, Грузіі і таксама закрануў сітуацыю ў Беларусі.

 

Паводле novisa.by