Самаход-2016 у Мінску - формула ідэальнага падарожжа - Belarus Watch
Belarus Watch, NGO Belarus, Vilnius
538
single,single-post,postid-538,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.8.1,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.11.2.1,vc_responsive

Самаход-2016 у Мінску – формула ідэальнага падарожжа

Пяты фестываль мабільнасці «Самаход» прайшоў у Мінску 15 мая і  прадставіў гасцям інфармацыю пра неад’емныя складнікі займальнага падарожжа і ідэальную формулу адпачынку на лета-2016!

Сакрэтамі, як спланаваць адпачынак у адпаведнасці са сваімі захапленнямі, хобі, жыццёвымі прыхільнасцямі і даўнімі марамі, дзяліліся эксперты ў розных галінах падарожжаў.

Так, госці даведаліся пра парусны спорт, абмеркавалі “візавыя” прагнозы на 2016 год ды адкрылі для сябе такія паняцці, як “фуд-ханцінг” ды “фуд-трэвэлінг”. За справаздачамі можна сачыць на сайце кампаніі і  ў сацыяльных сетках.

 

Нагадаем: у гэтым годзе «Самаход» ужо сабраў поўныя залы ў Брэсце, Магілёве і Мінску. На чарзе Гомель – чакаем вас 28 мая!