САМАХОД – 2015 падарожнічае па Беларусі - Мінск ды Магілёў - Belarus Watch
Belarus Watch, NGO Belarus, Vilnius
474
single,single-post,postid-474,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.8.1,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.11.2.1,vc_responsive
img_0655

САМАХОД – 2015 падарожнічае па Беларусі – Мінск ды Магілёў

Фестываль мабільнасці «Самаход» упэўнена працягвае пакараць беларускія гарады – 5 красавіка ён прайшоў у Магілёве, а 26 красавіка – у Мінску.
 

 

Магілёў – цікавыя магчымасці для падарожжаў!

 

У межах “Самахода” у Магілёве адбыліся шэсць прэзентацый, так ці інакш звязаных з падарожжамі, спосабамі і магчымасцямі падарожнічаць па свеце бюджэтна і займальна.
 

Перад гасцямі выступіла рэдактар партала Traveling.by Анастасія Шаткевіч, якая падзялілася вопытам таго, як турыст можа арганізаваць неверагодную паездку ў экзатычную краіну амаль бясплатна. Андрэй Патрусаў, старшыня Магілёўскага велаклуба Кадэнс (Cadence), распавёў пра веламаршруты, абсталяванне, самастойную арганізацыю велападарожжа, пра тое, што ўзяць з сабой і як пазбегнуць непрыемнасцяў у выглядзе сустрэчы з дзікімі жывёламі і як атрымаць ад вандровак на ровары толькі радасныя эмоцыі.
 

Завяршала фестываль прэзентацыя «Вандруй, пакуль студэнт!». Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова, а па сумяшчальніцтве валанцёры кампаніі «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» Святлана Ліхачова і Алена Цітова распавялі пра тое, якія шырокія магчымасці прадастаўляе беларускім студэнтам, аспірантам, магістрам і маладым навукоўцам праграма Erasmus +.
 

Мінск – дадаем разыначку ў падарожжа!
 

Перад гасцямі выступіў гуру водных вандровак Васіль Ліпай (турклуб «Антант»). Эксперт адкрыў сакрэты воднага турызму і паходаў на плытах і байдарках, распавёў пра тое, што трэба браць з сабой, як захоўваць дакументы, запалкі, ежу, што трэба апранаць, які браць абутак і як размяркоўваюцца абавязкі паміж удзельнікамі паходу.
 

Пра магчымасці міжнароднага кароткатэрміновага і доўгатэрміновага валанцёрства і нефармальнай адукацыі для беларусаў распавяла Яўгенія Ларыкава, якая паведаміла пра «Лігу добраахвотнай працы моладзі». Не абыйшла бокам фестываль і тэма музычных фэстаў, агульнай інфармацыяй пра якія з уласнага досведу падзяліўся прадстаўнік Турыстычнага агенцтва «Дэльфін Груп».
 

Цікавай інфармацыяй пра кухні іншых краін падзялілася Марыя Кудраўцава, якая расказала шмат смачных рэчаў пра гастранамічны турызм, пазнаёміла з рознымі краінамі праз кухню.
 

Апошнім спікерам стала Вольга Кастылюк, заўзятая вандроўніца, якая распавяла пра тое, як сабраць свой багаж і нічога не забыць, палегчыць сваю ношу і зэканоміць грошы на багажу. А таксама закранула тэму таго, з якімі праблемамі сутыкаюцца вандроўнікі і што рабіць, каб абыйсці абмежаванні авіяперавозчыкаў.
 

Больш інфармацыі пра мерапрыемствы вы можаце знайсці тут.