Кампанія "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" арганізавала прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ Беларусі - Belarus Watch
Belarus Watch, NGO Belarus, Vilnius
524
single,single-post,postid-524,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.8.1,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.11.2.1,vc_responsive
novisa

Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” арганізавала прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ Беларусі

27-28 лістапада ў Літве прайшоў прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла грамадская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”.

 

Мэтай прэс-тура было ізноў падняць у СМІ Беларусі тэму візавай палітыкі і праблем перамяшчэння для беларусаў, што асабліва важна сёння, у перыяд зацішша візавых перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Нямала пытанняў па дадзеных тэмах было зададзена Л. Линкавичусу падчас сустрэчы ў МЗС Літвы.

 

Асаблівая ўвага ў ходзе прэс-тура таксама была нададзеная такім важным на сённяшні дзень пытанням міграцыі ў Еўропе і абмеркаванню таго, як дадзеная праблема можа паўплываць на Беларусь. Гэтую тэму падрабязна раскрылі эксперт з Беларусі Алесь Герасіменка (прадстаўнік кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” Novisa.by) і Кшыштаф Мрозек (прастаўнік Фонда Стэфана Баторыя)

 

Прэс-тур закрануў і яшчэ адну важную тэму для жыхароў памежных зон Беларусі, Літвы і Польшчы – МПД. На прыкладзе адной сям’і з вёскі Ракай (Літва) беларускія журналісты змаглі на рэальным прыкладзе ўбачыць разбуральнае дзеянне віз і межаў.

 

Артыкулы па выніках прэс-тура, якія актыўна публікуюцца ў дзяржаўных і незалежных СМІ Беларусі, выклікаюць актыўны водгук насельніцтва і падтрымку па пытанні, што візавы рэжым паміж Беларуссю і ЕС павінен быць спрошчаны і ў хуткай будучыні адменены.