BELARUS WATCH
Belarus Watch, NGO Belarus, Vilnius
4
home,page,page-id-4,page-template,page-template-full_width,page-template-full_width-php,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.8.1,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.11.2.1,vc_responsive

ХТО МЫ?

Усё пачалося ў Вільні ў 2004 годзе, калі маладыя літоўцы і беларусы, студэнты паліталогіі Вільнюскага універсітэту, заснавалі арганізацыю Аб’яднаны Цэнтр Беларускіх Інстітуцый (lt. Jungtinis Baltarusijos iniciatyvų centras, skarochana Jubic). Арганізацыя была зарэгістравана ў 2005 годзе. Восенню 2005 года да яе дзейнасці далучыліся студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту, адчыненага ў Вільні. У 2010 Jubic змяніў назву на Belarus Watch.

На дадзены момант сябрамі арганізацыі з’яўляюцца 14 чалавек– 10 беларусаў і 4 літоўцы, у якіх ёсць цесныя сувязі з Беларуссю (напрыклад, бацькі, дзяды ці іншыя родзічы жывуць у Беларусі). Людзі становяцца сябрамі арганізацыі добраахвотна. Чальцам арганізацыі прапануюць працу ў праектах, як толькі гэта становіцца магчымым. Зараз Belarus Watch рэалізуе два праекты.

Нягледзячы на тое, што сябры Belarus Watch знаходзяцца ў розных гарадах і нават краінах, унутры арганізацыі заўсёды пануе ўнікальная сяброўская атмасфера.

НАШЫ ПРАЕКТЫ

НАЗIРАННЕ ЗА ВЫБАРАМI

НАЗIРАННЕ ЗА ВЫБАРАМI

З 2009 да 2014 гг. Belarus Watch ажыццяўляла праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (EOTP). Праект даваў маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах.

www.eotp.info

“БЕЗ ВІЗЫ”

“БЕЗ ВІЗЫ”

У 2011 г. Belarus Watch пачала праект “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”. Разам з валанцёрамі і партнёрамі мы ладзім мерапрыемствы, накіраваныя на скасаванне візавых перашкодаў паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюзу.

www.novisa.by

НАШЫ СЯБРЫ